Скаргу назіральніка "разгледзелі" яшчэ за дзень да таго, як яна была напісана
Ленаід Гаравы, сябра Руху "За Свабоду" з Гарадка, спрабаваў хаця б у дзень выбараў трапіць на Гагарынскі выбарчы ўчастак №36, з якога быў выдалены 19 верасня. Назіральніка абвінавацілі ў тым, што ён замінаў працы камісіі. Гаравы не пагадзіўся і 20 верасня падаў скаргу ў акруговую камісію. Дасланы адтуль адказ збянтэжыў актывіста…
"Скарга была пададзена 20 верасня, але ў адказе гаворыцца, што праверка па ёй праводзілася яшчэ 19-га… Ды яшчэ з выездам акруговай камісіі з Віцебску ў Гарадок! І сябры акруговай камісіі пагадзіліся, што я замінаў працы камісіі, бо "знаходзіўся каля стала камісіі, каля кабін і каля скрынь для галасавання. Выходзіць, я знаходзіўся ў трох месцах адначасова", -- распавёў спадар Гаравы.
Ён вымушаны зрабіць высновы, што неахайнасць акруговай камісіі, якая блытаецца ў датах і тлумачэннях, сведчыць пра несумленнае стаўленне да ўскладзеных абавязкаў.
Рашэнне старшыні акруговай камісіі Леанід Гаравы раніцай 23 верасня абскардзіў у Цэнтрвыбаркаме праз электронную пошту. Але да 17.00 адказу так і не атрымаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма