Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Магілёў: дырэктар завода “Зеніт” кантралюе “сваю” камісію

Назіральнікі паведамляюць, што Аляксандр Шэпелеў, дырэктар завода “Зеніт”, цэлы дзень сядзіць на месцы старшыні камісіі на выбарчым участку № 54, які знаходзіцца на тэрыторыі Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акругі №85. На пытанне назральнікаў, што ён тут робіць, адказаў, што гэта ягоная камісія, ягоныя людзі тут працуюць, а ён назірае за працэсам галасавання.

Назіральнік Аляксей Паўлоўскі адзначае, што на гэтым участку сябры ўчастковай камісіі таксама не прадастаўляюць ніякіх звестак назіральнікам і ніяк не рэагуюць на іх заўвагі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма