Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Мінск: участковыя камісіі навязваюць выбаршчыкам галасаванне

  • Артур Фінкевіч
    Артур Фінкевіч

На Аўтазаводскай выбарчай акрузе № 92 сябры ўчастковай камісіі №74 раз’язджаюць з бюлетэнямі па раёне, ходзяць па кватэрах і просяць выбаршчыкаў прагаласаваць.

Як паведаміў Артур Фінкевіч, давераная асоба кандыдата Валера Фралова, разам з сябрамі камісіі ездзяць два чалавекі, якія ў камісію не ўваходзяць. Яны маюць на руках 200 бюлетэняў, хоць галасаванне выбаршчыкаў па месцы жыхарства на гэтым участку ўжо скончылася.

20 чалавек, якія адносяцца да выбарчага ўчастку №74, выявілі жаданне прагасаваць па месцы жыхарства. Свае галасы яны ўжо аддалі. Аднак пасля гэтага бюлетэні для галасавання на даму былі паўторна выдадзеныя сябрам камісіі. На гэты раз - ужо 200 штук. З гэтымі бюлетэнямі сябры камісіі ездзяць па раёне, ходзяць па дамах і просяць людзей прагаласаваць. Гэтымі дзеяннямі яны парушаюць Выбарчы кодэкс, бо аб сваім жаданні прагаласаваць па месцы жыхарства выбаршчыкі паведамляюць загадзя, прымушаць ці навязваць ім такую форму галасавання сябры камісій не маюць права.

Па словах Артура Фінкевіча, яўка на ўчастку №74 пакуль складае толькі 13%, што ў некалькі разоў ніжэй за сярэднія паказальнікі па краіне. Давераная асоба кандыдата Валера Фралова паведаміў аб парушэннях сакратару ЦВК Мікалаю Лазавіку і ў міліцыю, аднак пакуль ніякай рэакцыі з боку ўладаў і праваахоўнікаў не было.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма