Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Маладэчна: галасаванне на даму – без запрашэння і без дакументаў

Пра тое, што ў дзень галасавання да іх на дом прыйшлі без запрашэння прадстаўнікі ўчастковай камісіі з выбарчай скрыняй, назіральнікам паведаміла выбаршчыца Паўднёва-ўсходняга ўчастка №20 г. Маладэчна.

Сама жанчына і яе муж – пажылыя людзі, выбарамі не цікавіліся і галасаваць наогул не збіраліся. Але ў другой палове дня 23 верасня да іх дадому прыйшла “кампанія” з выбарчай скрыняй, паведаміўшы, што да гэтых пажылых людзей прыйсці ім прапанавалі суседзі. Выбаршчыкі былі здзіўленыя, але згадзіліся прагаласаваць на даму. Пры гэтым прадстаўнікі ўчастковай камісіі самі ніякіх дакументаў не прад’яўлялі, і ў выбаршыкаў іх таксама нават не запыталіся.

Як мяркуюць назіральнікі, хутчэй за ўсё, сябры камісіі праяўляюць такую актыўнасць, таму што існуе пагроза недастатковай яўкі.

Пра асаблівую ініцыятыўнасць прадстаўнікоў камісіі паведамляюць таксама жыхары дома па вул. В.Гасцінец, 72а, які адносіцца да Елгаўскага выбарчага ўчастка. Каля 18 гадзінаў прадстаўніца ўчастковай камісіі абзвоньвала ўсе кватэры па дамафоне і пыталася, ці хадзілі ўжо галасаваць.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”



Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма