Магілёў: у апошні дзень галасавання пашырылі тэрыторыю выбарчага ўчастка за кошт калоніі
Да ўчастка № 38 Магілёўскай-Прамысловай выбарчай акругі №87 далучылі папраўчую калонію №15 са 133 асобамі, якія адбываюць там пакаранне.
Пра гэта паведамляе магілёўскі каардынатар кампаніі “За справядлівыя выбары-2012” Юрый Новікаў. Ён адзначае, што змяненні з’явіліся ў самы апошні дзень галасавання. Назіральніца Вольга Якушэнка здолела патрапіць на тэрыторыю закрытага ўчастка і адзначыла, што ўсе зняволеныя галасавалі ў перанасную скрыню для галасавання ў актавай зале.
Юрый Новікаў звязвае такія змены ў геаграфіі акругі з нізкай яўкай выбаршчыкаў: мяркуе, што калонію далучылі да ўчастка, каб падвысіць гэты паказчык.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма