Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Магілёў: “Рабіце што хочаце, але каб яўка была”

У Магілёве на выбарчым участку №44 Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акругі №85, што месціцца ў Магілёўскім музыкальным вучылішчы, невядомы загадаў любымі сродкамі забяспечыць яўку.

Пра гэта паведамляе назіральнік ад Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Аляксей Сталяроў, які чуў размову невядомага чалавека з сябрамі ўчастковай выбарчай камісіі.

Падчас размовы назіральнік чуў, як невядомы мужчына, які прынёс сябрам участковай камісіі бланкі пратаколаў, сказаў: “Рабіце што хочаце, але каб яўка была”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма