Магілёў: кандыдатка ад БСДП (Г) дамаглася выдзялення стала для назіральнікаў
Дагэтуль назіральнікам Мікалаю Расюку і Тамары Мірановіч на выбарчым участку №47 не былі створаны нармальныя ўмовы для працы. Кандыдатка ў дэпутаты ад БСДП (Г) Анастасія Войтава кажа, што яны заносілі ўсе свае звесткі ў сшыткі прама на каленках.
“Я звярнулася ў камісію і сказала, што ў назіральнікаў няма нармальных умоваў для працы і ім неабходна выставіць стол. Калі яны яго зараз жа не паставяць – буду пісаць скаргу”, - распавядае Анастасія Войтава.
Кандыдатка па Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе таксама адзначае, што раней на гэтым участку сябры ўчастковай выбарчай камісіі №47 адмовіліся вывешваць яе агітацыйны плакат. “Тым часам агітплакат за праўладнага кандыдата ў дэпутаты пракурора Эдуарда Сянкевіча вісеў на ўчастку. З гэтай нагоды я ўжо пісала скаргу ў акруговую камісію”, - дадае яна.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма