Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Бабруйск: Грамадзян Расіі запрашаюць галасаваць

На выбарчым участку № 10, які размясціўся ў САШ № 1, сябры камісіі склалі “шматфункцыянальныя спісы”.

-Я грамадзянка Расіі, у Бабруйску выйшла замуж, маю від на жыхарства, - расказвае Гузэль Платонава. – Яшчэ некалькі дзён таму мне дахаты прыйшло запрашэнне прыйсці прагаласаваць, і я тады яшчэ вельмі здзівілася, бо ведаю, што гэта маюць права рабіць толькі грамадзяне Беларусі. Таму адразу скамячыла паперку і выкінула ў сметнік. А пазней усё ж вырашыла схадзіць на ўчастак з мужам за кампанію, каб пацікавіцца, з якой нагоды мне аказваюць такі гонар.

Гузэль кажа, што ў кватэры мужа яна нават не прапісана: яе дакументы якраз зараз знаходзяцца ў пашпартным стале. Таму спісаць запрашэнне на фактар прапіскі ўжо немагчыма. У сябраў камісіі яна адразу наўпрост спытыла, чаму яе, грамадзянку Расіі, запрасілі на выбары.

-Пасля майго пытання сябры камісіі заўсміхаліся, пераглянуліся і сказалі “так вам жа ніхто і не дае бюлютэнь”. Але і гэта не ўсё, пасля мы заўважылі, што імя майго мужа ўнесена ў спіс выбаршчыкаў ажно два разы! Пасля нашай заўвагі “двайніка” выкрэслілі. Хацелі ўказаць на гэта назіральніку, але так і не знайшлі яго на ўчастку. Дарэчы, мы таксама заўважылі, што прагаласаваўшых па спісу з нашага дома было ўсяго пара чалавек, - кажа Гузэль Платонава.

Яшчэ адна бабруйчанка, Ірына Ласіхіна, кажа, што яе гэтая сітуацыя нават не здзіўляе.

-Мае сваякі таксама расіяне, жывуць у Бабруйску па віду на жыхарства. І гэта першыя выбары, на каторыя іх не запрасілі. Раней ім пастаянна прыходзілі запрашэнні, у тым ліку на прэзідэнцкія выбары. Больш за тое, яны нават хадзілі галасаваць, і сябры камісій дазвалялі ім гэта! Заўважу, што сваякі робяць гэта не спецыяльна, проста думаюць, што так і можна, - кажа бабруйчанка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма