Слонім: спісы выбаршчыкаў для галасавання на даму назіральнікам не паказваюць
Як паведамілі мясцовыя незалежныя назіральнікі, у Слоніме ёсць участкі, дзе па стане на 17 гадзін прагаласавалі толькі 30-40 % выбаршчыкаў. У сельскай мясцовасці — каля 80%.
Пры гэтым сябры ўчастковых камісій не паказваюць назіральнікам спісы выбаршчыкаў, якія пажадалі прагаласаваць дома. У прыватнасці, з такімі перашкодамі сутыкнуўся назіральнік на Камсамолькім участку для галасавання № 3.
Верагодна, што ў Слоніме і Зэльве да падліку галасоў не будзе дапушчаны ні адзін назіральнік.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма