У Магілёве на выбарчым участку №68 зафіксавана ўкідванне бюлетэняў
Пра гэта паведамляе давераная асоба кандыдаткі ў дэпутаты ад
грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Аксаны Закрэўскай Аксана Самуйлава.
Члены ўчастковай выбарчай камісіі схавалі скрыню для галасавання за стол,
ускрылі яе і пачалі туды ўкідваць бюлетэні. Колькі бюлетэняў было ўкінута туды
- сказаць немагчыма.
Калі ж Аксана Самуйлава пачала звяртаць на гэта ўвагу членаў камісіі, то яе
выдалілі з выбарчага ўчастка.
З гэтай нагоды кандыдатка ў дэпутаты па Магілёўскай-Прамысловай выбарчай акрузе
№87 Аксана Закрэўская падала скаргі ва ўчастковую камісію, акруговую камісію і
раённую пракуратуру.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма