Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Салігорск: супрацоўнікі ЖКГ збіраюць народ на выбары

Незалежныя назіральнікі адзначаюць скрайне нізкую яўку на участках Салігорску. Выбарчыя камісіі спрабуюць выйсці з сітуацыі пры дампамозе супрацоўнікаў ЖКГ ды галасавання па месцы жыхарства выбарцаў.

Як паведамляе назіральнік Беларускага Хельсінскага камітэту па Салігорскім выбарчым участку №11 Рыгор Астапеня, на яго участак прыяжджала супрацоўніца жыллёва-камунальнай гаспадаркі і ўдакладняла, ці трэба працягваць хадзіць па кватэрах і запрашаць людзей на выбары.

На некалькіх участках назіральнікі паведамляюць пра незвычайна вялікую колькасць асобаў, якія пажадалі прагаласаваць па месцы жыхарства. Калі на мінулых выбарах гэтая лічба не перавышала і двух дзясяткаў на адным участку, дык цяпер гаворка вядзецца аб лічбах на парадак большых.

Практычна ўсе незалежныя назіральнікі адзначаюць больш агрэсіўнае стаўленне з боку камісіяў у другой палове дня. Звязана гэта, на іх думку, з нізкай яўкай выбарцаў і прысутнасцю незалежных назіральнікаў, ажыццяўляючых рэальны падлікі выбарцаў.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма