Гомель: назіральнікі сочаць за падлікам галасоў з калідору
Камісія ўчастка №20 Гомельскай-Цэнтральнай акругі №33 вызначыла для назіральнікаў месца, дзе яны мусяць знаходзіцца падчас падліку галасоў - на калідоры. Старшыня камісіі патлумачыў, што памяшканне ўчастка невялікае, месца мала, а назіральнікі могуць перашкаджаць камісіі, і вырашыў, што яны будуць назіраць за падлікам галасоў праз адчыненыя дзверы.
Яўку на дадзеным участку забяспечылі навучэнцы каледжу чыгуначнага транспарту, якія прагаласавалі датэрмінова, і абвінавачваемыя, якія ўтрымліваюцца ў Следчым ізалятары №3. Туды пайшлі са скрыняй сябры камісіі - такім чынам дабавілася 180 галасоў выбарцаў, якія знаходзяцца пад следствам.
Па словах назіральнікаў, яшчэ з 12.00 да 14.00 выбарцы наведвалі ўчастак, у абсалютнай большасці – пенсіянеры, а потым наогул людзей было вельмі мала.
Каля 17.00-18.00 на ўчастках Цэнтральнай акругі, размешчаных у школе №27 і гімназіі №56, выбарцаў асабліва не назіралася.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма