Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Гомель: назіральнікі «не ўбачылі» амаль 150 выбарцаў

Назіральнікі з ўчастка №4 Гомельскай-Цэнтральнай акругі №33 паведамляюць, што іх дадзеныя разыходзяцца з пратаколам выбарчай камісіі. «Мы ўдвух цэлы дзень не сыходзілі з месца, і налічылі 360 чалавек. Камісія ж напісала ў пратаколе, што прагаласавалі сёння 507 чалавек. Адкуль яны ўзяліся, тыя выбарцы, невядома. Прычым на датэрміновым галасаванні лічбы – нашы і камісіі, практычна супадалі», - адзначыў назіральнік Кастусь Жукоўскі. Ён напісаў адпаведныя скаргі. Таксама сачыць за падлікам галасоў назіральнікам прыйшлося за 11 метраў ад стала. Бліжэй падыйсці забараняла камісія.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма