Мінск: на 594 участку скрадзены выніковы пратакол галасавання
З рук старшыні камісіі яго вырвала адна з праўладных назіральніц. Аднак ні старшыня, ні сакратар камісіі, ні нават міліцыянт яе не спынілі. Яны разам з ёй паспяшаліся пакінуць будынак участку. Парушэнне было зафіксавана нацыянальнымі незалежнымі назіральнікамі і міжанроднымі ад місіі АБСЕ.
Як паведаміў незалежны назіральнік Алесь Лукашэвіч, пратакол аб датэрміновым галасаванні быў навідавоку ў назіральнікаў. А вось пратакол аб выніковым галасаванні 23 верасня раптоўна знік з участку. Старшыня камісіі нёс яго ў руках, як раптоўна адна з назіральніц ад праўладнай арганізацыі выхапіла яго з рук старшыні і збегла, - распавядае спадар Лукашэвіч. – Мы пачалі крычаць, каб міліцыянт яе ўтрымаў, каб сябры камісіі таксама зрабілі нешта. Мы таксама спрабавалі дагнаць гэту жанчыну, але і міліцыянт, і кіраўніцтва ўчастковай выбарчай камісіі №594 замінала нам. Неўзабаве старшыня, сакратар і міліцыянт таксама пакінулі будынак. Астатнія сябры камісіі пачалі збіраць мэблю, нібыта нічога старшанаг на ўчастку не адбылося”.
На выбарчым участку №594 Усходняй 107-й выбарчай акругі было зарэгістравана 12 назіральнікаў, у тым ліку два міжнародныя – ад місіі БДІПЧ АБСЕ. Яны таксама здзівіліся такому развіццю падзей, перапытвалі ў прадстаўнікоў камісіі, куды падзеўся выніковы пратакол.
Справа ў тым, што на дадзеным участку выбары не адбыліся – прагаласавала не болей за 32% выбаршчыкаў. Па інфармацыі ад Алеся Лукашэвіча ўсяго мелася 1 150 бюлетэняў, 317 было выдадзена для галасавання, 833 засталіся невыкарыстанымі.
На дадзены момант два незалежных назіральнікі накіраваліся ў акруговую выбарчую камісію №107, каб перадаць акт парушэння. Аднак пакуль іх не прапускаюць на сустрэчу са старшынём АВК.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма