Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Гомель: на ўчастку №23 Цэнтральнай акругі «цуд» здарыўся

  • Праваабаронца, сябра БХК Віктар Адзіночанка
    Праваабаронца, сябра БХК Віктар Адзіночанка

Назіральнік ад БХК Віктар Адзіночанка распавёў, што на ўчастку №23 Гомельскай-Цэнтральнай акругі 23 верасня здарыўся «цуд», якога так жадала сакратар выбарчай камісіі.

«На гэтым участку назіраў не толькі я, але і людзі ад прафсаюзу, і ад Аграрнай партыі. Цэлы дзень мы лічылі, і ва ўсіх нас лічбы супадалі. А сакратар камісіі недзе за дзве з паловай гадзіны да канца галасавання вельмі хвалявалася, што выбары могуць не адбыцца, бо сапраўды было мала людзей. Сакратар камісіі  перажывала з-за нізкай яўкі, і таму, калі з участка выходзілі сябры камісіі са скрыняй для галасавання на даму, сакратар спыталася ў мяне — ці можна ім ўзяць лішніх бюлетэняў, бо, маўляў, яўка нізкая, можа, яны каго сустрэнуць і прапануюць прагаласаваць. Я адказаў, што гэтага рабіць нельга, бо супрацьзаконна», - пракаментаваў назіральнік.

Па яго словах, за дзве з паловай гадзіны пасля той размовы на ўчастак прыйшлі максімум 20 чалавек, каб прагаласаваць. У выніку на 20.00 ва ўсіх назіральнікаў была зафіксавана лічба 218 чалавек прагаласаваўшых за 23 верасня. Але «цудам» у выніковым пратаколе камісіі намалявалася іншая лічба — 295 - якраз, каб хапіла на тое, каб выбары адбыліся.

На ўчастку — 1059 выбарцаў. Датэрмінова прагаласавалі 175 чалавек, на даму — 69.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма