Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Мазыр: падчас падліку галасоў назіральніка выдалілі з участка

Падчас падліку  галасоў на выбарчым участку №18 назіральнікам стваралі перашкоды для паўнавартаснага назірання за працэсам, папрасіўшы адыйсці ад стала на 5 метраў. У сувязі з гэтым назіральнік Юрый Целяпун зрабіў заўвагу Івану Навіцкаму — намесніку старшыні участковай камісіі. Навіцкі на гэта ніяк  не адрэагаваў. Тады Юрый сфатаграфаваў на тэлефон спіны сябраў камісіі, за якімі рэальна не было відаць падліку. Гэтае дзеянне назіральніка не засталося без увагі. Фота папрасілі сцерці, а Юрыя  рашэннем камісіі выдалілі з участка.  Малады праваабаронца будзе пісаць заяву ў пракуратуру.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма