Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Ліда: за дзесяць хвілін “прагаласавалі” 156 выбаршчыкаў

Як паведаміў мясцовы назіральнік за выбарамі Леанід Анацка, за дзесяць хвілін на выбарчым участку № 17 “прагаласавалі” 156 чалавек.

“На 17 участку я быў назіральнікам. Там па спісе для галасавання налічвалася 1468 чалавек. Я лічыў кожнага выбаршчыка, які прыходзіў на ўчастак - налічыў 850 чалавек. На дзесяць хвілін я выйшаў пакурыць - і аказалася, што ўжо “прагаласавалі” 1006 чалавек. Дзіўна, але гэта факт: як за дзесяць хвілін паспелі “прагаласаваць” 156 чалавек, калі на ўчастак вельмі слаба ішлі выбаршчыкі!”, — здзіўлена распавёў Леанід Анацка.

Па гэтым факце назіральнік напісаў скаргу старшыні Лідскай выбарчай акругі № 54 Аляксандру Быкоўскаму.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма