Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Брэст: кандыдат просіць ануляваць вынікі выбараў у лякарні

Кандыдат у дэпутаты па Брэсцкай Заходняй акрузе №1 Аляксандр Мельнік накіраваў скаргу ў акруговую камісію, у якой просіць прызнаць несапраўднымі вынікі галасавання на выбарчым участку, які знаходзіцца у гарадскім шпіталі №1 Брэста (былая чыгуначаная лякарня). У сваім звароце Мельнік узгадвае, што яго асабіста не дапусцілі на падлік галасоў на гэтым участку, а сам працэс падліку бюлетэняў раптоўна перанеслі ў кабінет галоўнага лекара.

Паводле Аляксандра Мельніка, напачатку, калі падлік адбываўся непасрэдна на ўчастку для галасавання, стос бюлетэняў, у якіх была падтрымана ягоная кандыдатура, быў большы за іншыя. Аднак падлік спынілі і - перанеслі ў іншае памяшканне, а пасля абвесцілі, што з 337-мі выбаршчыкаў за Мельніка аддалі галасы 40 чалавек, а за дырэктара Брэсцкага ЦУМа Віктара Валюшыцкага – 219.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма