Мазыр: Участак №31 Палесскай акругі -- прыпісана 386 галасоў
На выбарчым участку №31 (Палесская акруга №43) прыпісана 386 галасоў. Назіральнік Васілій Сініцкі, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Вешчава Барыса, абураецца:
-Такога нахабства з боку камісіі яшчэ не бачыў! У іх пануе ўседазволенасць. Па спісу зарэгістравана 2550 выбаршчыкаў, 850 з іх прагаласавалі датэрмінова, а 477 – у дзень выбараў. Такім чынам атрымоўваем 1327 чалавек. У пратаколе пазначана іншая лічба: 1861 чалавек (з улікам галасаванняў па месцы жыхарства). Па словах камісіі, яўка склала 70 адсоткаў. Але, калі ўлічыць прыпіскі, то смела можна казаць пра тое, што выбары не адбыліся. Таксама застаецца незразумелым, якім чынам за паўтары гадзіны сябры камісіі змаглі сабраць 148 бюлютэняў па галасаванні па месцы жыхарства.
Незадавальненне з боку дзеянняў камісіі выклікалі і ў назіральніка ад АГП Міколы Гаўрыленка:
-Усе бюлютэні: і датэрміновае галаванне, і галасаванне па месцу жыхарства, і галасаванне ў дзень выбараў высыпалі ў адну кучу. Назіральнікам дазволілі сачыць за працэсам падліку галасоў на адлегласці 10-15 метраў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма