Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Гародня: На многіх участках -- “прыпіска” галасоў

Падвядзенне вынікаў выбараў у Гародні была адзначана сур’ёзнымі “прыпіскамі” камісій колькасці прыйшоўшых на ўчасткі. На розных выбарчых участках камісіі дапісвалі ў выніковы пратакол ад 100 да 500 да рэальнай колькасці прыйшоўшых і прагаласаваўшых. Такія рэчы былі адзначаны незалежнымі назіральнікамі на ўчастках №31 і 32 Гарадзенскай-Паўночнай акругі, участках №№ 5, 10 і 19 Гарадзенскай-Цэнтральнай акругі, участку №30 Гарадзенскай-Занёманскай акругі. У рэальнасці ж на некаторых участках прыход выбарцаў па падліках назіральнікаў складаў 45-47 адсоткаў.

 А на ўчастку №26 Гарадзенскай-Занёманскай акругі агульная колькасць выбарцаў была заніжана амаль на 90 чалавек. Старшыня УВК Сяргей Пятроў сказаў, што многіх прызваў ваенкамат, а многія з’ехалі ў камандзіроўкі і на заробкі. На гэтым участку ў суботу ўвечары ў спісе было 2262 выбарцы, а ў нядзелю іх засталося ўжо 2178. Гэта зафіксаваў незалежны назіральнік Леапольд Кузьміч.

Старшыні камісій фактычна не дазволілі пры падліку галасоў назіральнікам бачыць галоўнае ў працэсе. Назіральнікаў размяшчалі ў пяці-шасці метрах ад сталоў, а лічбы падліку ўголас увогуле не называліся. Убачыць іх назіральнікі змаглі толькі ў выніковых пратаколах.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма