Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Брэст: толькі на адным участку невядома калі прагаласавала амаль паўтысячы выбаршчыкаў

Незалежная назіральніца Валянціна Шорах, якая разам з іншымі калегамі ўсе дні галасавання адсочвала выбарчы працэс на участку №31 Брэсцкай-Заходняй акругі №1, што знаходзіўся на прадпрыемстве “Водаканал”, паведаміла пра істотныя адрозненні ў лічбах, якія тычацца яўкі выбаршчыкаў. Па яе словах, афіцыйныя дадзеныя участковай выбарчай камісіі па колькасці людзей, якія прыйшлі галасаваць, завышаныя ў параўнанні з падлікамі незалежных назіральнікаў на 467 асобаў. Валянціна Шорах кажа, што па яе звестках, выбары на гэтым участку не адбыліся, бо прагаласавала менш за 50% выбаршчыкаў, уключаных у спіс для галасавання.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма