Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Баранавічы: Назіральнік просіць пракуратуру разабрацца з нечканым “ростам” спісу жадаючых прагаласаваць дома

Незалежны назіральнік Галіна Ярашэвіч на выбарчым участку № 24 (Палац дзіцячай творчасці, вул. Савецкая, д. 136) Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акругі № 6 зафіксавала, што нечакана спіс грамадзян, жадаючых прагаласаваць па месцы пражывання, павялічыўся ў дзень галасавання 23 верасня з 47 да 362 чалавек. Галіна Ярашэвіч лічыць, што толькі за кошт папярэдняга галасавання і такой вялікай колькасці прагаласаваўшых па месцы жыхарства выбарчай камісіі ўдалося вывесці агульную лічбу прыняўшых удзел у галасаванні да 54%.

24 верасня Галіна Ярашэвіч напісала заяву ў пракуратуру горада, у якой просіць праверыць факты прымусовага галасавання па месцы жыхарства. Назіральнік просіць даць прававую ацэнку выяўленым фактам і прыняць меры пракурорскага рэагавання да парушальнікаў выбарчага заканадаўства.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма