Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Мастоўская акруговая камісія правяла выніковае паседжанне…ноччу

Мастоўская акруговая камісія па аднайменнай выбарчай акрузе №56 правяла сваё паседжанне па зацвярджэнні вынікаў галасавання на ўчастках і акрузе таемна. Калі 24 верасня зраніцы незалежны назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алег Рамашкевіч прыйшоў у будынак, дзе знаходзіцца камісія, яму паведамілі, што паседжанне адбылося яшчэ ўчора позна ўвечары. Фактычна, калі яно сапраўды праходзіла, яно магло адбыцца толькі ноччу. Выдаць Рамашкевічу копію пратаколу таксама адмовіліся, параіўшы азнаёміцца з вынікамі выбараў праз некалькі дзён у газеце.

Не далі інфармацыі і праваабаронцы Святлане Рудкоўскай у Гародні, якая была зарэгістраваная назіральніцай у Гарадзенскай-сельскай акружной выбарчай камісіі. Калі яна прыйшла ў камісію, выявілася, што выніковае паседжанне ўжо адбылося, а члены камісіі ў асобным пакойчыку “святкуюць” заканчэнне выбарчай кампаніі. Старшыні камісіі не было, а яе сакратар не дала магчымасці азнаёміцца з выніковым пратаколам на той падставе, што ў яе няма пратаколу.

Незалежныя назіральнікі расцэньваюць гэтыя выпадкі як адмову ў прадстаўленні інфармацыі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма