Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Праваабаронца Павал Левінаў патрабуе прызнаць вынікі галасавання несапраўднымі

  • Праваабаронца Павел Левінаў
    Праваабаронца Павел Левінаў

Ён напісаў два звароты ў ЦВК, дзе засведчыў парушэнні выбарчага заканадаўства на ўчастках №52 і №58 Віцебскай Чкалаўскай выбарчай акругі, дзе і прапануе ануляваць вынікі галасавання.

Паводле звестак Паўла Левінава, назіральнікі палічылі, што 23 верасня на ўчастак №52 прыйшлі 876 выбаршчыкаў. Але ў выніковым пратаколе  была пазначаная колькасць 1599 чалавек – на 723 выбаршчыкі болей. Апрача гэтага, у пратаколе запісана, што з участка быў вынесены 31 бюлетэнь, што таксама падаецца праваабаронцу досыць сумнеўным.

Што да ўчастка №58, то праваабаронца паведаміў, што ў яго асабіста ёсць 2 бюлетэні, атрыманых ад тамтэйшай выбарчай камісіі. Але паводле выніковых пратаколаў, ніводнага бюлетэня не знікла: колькасць выбаршчыкаў, якія атрымалі бюлетэні, і якія прагаласавалі, супадае.

Сам Павел Левінаў галасаваў на суседнім участку №57. Дакладней, збіраўся прагаласаваць, але бюлетэнь яму не выдалі:

"Па-першае, да мяне прыходзілі дадому са скрыняй, хаця ні я, ні мая сям'я не прасілі пра гэта. Прыходзілі і да мах суседзяў, якія не збіраліся галасаваць дома. Я вырашыў прагаласаваць непасрэдна на ўчастку, дзе быў назіральнікам. Ужо распісаўся за атрыманы бюлетэнь, але камісіі  не спадабаўся мой подпіс. Бюлетэнь мне выдаць адмовіліся."

Цяпер праваабаронца пытаецца ў ЦВК, ці былі дзеянні камісіі законнымі, і ці ўлічылі яго ў агульны спіс прагаласаваўшых, хаця бюлетэня не далі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма