Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

У Оршы на ўчастку зніклі несапраўдныя бюлетэні

Як ужо паведамлялі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, на некаторых участках Аршанскай гарадскога акругі № 26 у першы дзень датэрміновага галасавання 18 верасня выдаваліся бюлетэні, у якіх прысутнічала прозвішча Аляксея Тіханенкава, які напярэдадні быў зняты з выбараў рашэннем з'езда Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Так, па інфармацыі камісіі ўчастка № 8 у першы дзень такіх бюлетэняў выбаршчыкам было выдадзена 37 штук.

Па законе такія бюлетэні павінны лічыцца несапраўднымі. Аднак у выніковым пратаколе па выніку выбараў на гэтым участку несапраўдных бюлетэняў ... наогул няма. Ні аднаго.
З гэтай нагоды назіральнік Яўген Анішчанка напісаў скаргі ў акруговую камісію і пракуратуру г. Орша. Ён лічыць, што гэтыя дадзеныя сведчаць аб фальсіфікацыі вынікаў выбараў на дадзеным участку.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма