Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Полацк: назіральнік падае скаргі ў пракуратуру і акруговую камісію

Назіральнік Сяргей Малашонак падаў дзве скаргі на дзеянні Полацкай участковай выбарчай камісіі № 31.

Першая скарга ў абласную пракуратуру ставіцца да складання спісаў для галасавання па месцы знаходжання выбаршчыкаў. Па заяве назіральніка, у гэтыя спісы выбаршчыкі ўносіліся не па сваёй пісьмовай або вуснай заяве, як таго патрабуе Выбарчы кодэкс, а са слоў людзей, якія сумесна пражываюць з імі.

Другая скарга пададзена ў акруговую камісію на дзеянні старшыні ўчастковай камісіі № 31 Сяргея Капітана, які адмовіўся паказаць назіральніку спісы для галасавання па месцы знаходжання выбаршчыкаў. Далей старшыня аднаасобна, без нарады з іншымі членамі камісіі, прыняў рашэнне аб выдаленні назіральніка з участку за нібыта ўмяшанне ў працу камісіі.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма