На Аршаншчыне галасаванне дома пабіла ўсе рэкорды
Нават на фоне агучаных шматлікіх парушэнняў у ходзе нядаўна адбыўшыхся «выбараў» у Палату прадстаўнікоў, інфармацыя з выбарчых участкаў Аршанскай Дняпроўскай акругі № 27 вылучаецца сваім размахам. Гаворка ідзе аб галасаванні на даму.
Мяркуйце самі. На ўчастку № 51, які размешчаны ў Оршы ў памяшканні дыстанцыі энергазабеспячэння, у дзень выбараў прагаласавалі 150 чалавек на ўчастку і 448 чалавек (!) на даму.
На ўчастку № 12 у вёсцы Панізоўе Аршанскага раёна 344 чалавекі на ўчастку і 236 на даму.
Не засталася ў баку і Аршанская гарадская акруга № 26. Тут да прыкладу на ўчастку № 26 у спісах для датэрміновага галасавання лічылася 157 чалавек, але пры адкрыцці скрыні датэрміновага галасавання ў ёй выявілася 283 бюлетэня. Камісія парушэнняў не ўгледзела.
На думку назіральнікаў, такую колькасць тых, хто галасуе на хаце немагчыма растлумачыць ніякімі законнымі прычынамі. Яны лічаць, што ў дадзеным выпадку з дапамогай гэтых лічбаў галасавання на хаце камісіі выканалі каманду фальсіфікацыі вынікаў выбараў.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма