У Аршанскім раёне сябры ўчастковай камісіі ратаваліся ўцёкамі
Кур'ёзны выпадак адбыўся ў вёсцы Прыдняпроўе Аршанскага раёна. Участковая камісія прыехала з вынасной урнай да пажылых людзей праводзіць галасаванне дома. Як аказалася, многія выбаршчыкі зусім не прасілі выбарчую камісію прыязджаць да іх.
Калі сябры ўчастковай камісіі разам з назіральнікам ад БХК Васілём Берасневым зайшлі на падворак пенсіянеркі Валадзько і рашуча прапанавалі прагаласаваць, тая апешыла. Яна ўвогуле не збіралася браць удзел у выбарах. Нядоўга думаючы, бабуля выхапіла з свайго плота драўляны кол і накінулася на няпрошаных гасцей. Далейшае нагадвала сцэну са старога савецкага фільма «Сабака Барбос і незвычайны крос». Увогуле, ледзь ногі панесці паспелі.
Такіх выпадкаў ніколі не назіралася раней. На думку Васіля Бераснева, гэта сведчыць аб тым, што павальны прымус да ўдзелу ў выбарах стаў ўсё часцей сустракаць пратэст ў радавых грамадзян.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма