Аршанская пракуратура адфутбольвае скаргі на парушэнні на выбарах
Як паведаміў каардынатар кампаніі «Справядлівыя выбары» па Оршы Мікалай Дзямідаў, па выніках датэрміновага галасавання і галасавання на участках ім было накіравана чатыры скаргі ў пракуратуру горада Оршы, у якіх ён звяртаў увагу на парушэнне ў працы выбарчых камісій.
У выніку ўсе чатыры скаргі гарадской пракуратурай былі перанакіраваны для разгляду ... у акруговую выбарчую камісію, г.зн. у той самы орган, на які ён і скардзіўся.
Калі прытрымлівацца логіцы пракуратуры, атрымліваецца, што камісія павінна разгледзець скаргі на свае ўласныя дзеянні, а затым і саму сябе пакараць.
Мікалай Дзямідаў лічыць, што тым самым пракуратура, якая павінна сачыць за выкананнем заканадаўства, свядома ўхіляецца ад выканання сваіх непасрэдных абавязкаў.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма