Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

ЦВК лічыць, што перашкодаў для агітацыі ў Брэсце не было

  • Пікет кандыдата Ігара Маслоўскага на стадыёне "Лакаматыў" у Брэсце
    Пікет кандыдата Ігара Маслоўскага на стадыёне "Лакаматыў" у Брэсце

Экс-кандыдат у дэпутаты па Брэсцкай-Цэнтральнай акрузе №2 Ігар Маслоўскі атрымаў з Цэнтрвыбаркаму адказ на сваю скаргу, якая тычылася вызначаных гарадскімі ўладамі месцаў, дзе можна было ладзіць пікеты і сустрэчы з выбаршчыкамі.

У сваё скарзе Маслоўскі даводзіў, што мясцовы гарвыканкам наўмысна прапанаваў пляцоўкі, якія размешчаны ў месцах, якія рэдка наведваюць людзі. У якасці прыкладу экс-кандыдат нагадаў пра пікет, які ён і яго давераныя асобы ладзілі 14 верасня ў вызначаным месцы – на стадыёне “Лакаматыў”. За гадзіну, на працягу якой адбываўся пікет, актывісты выбарчай кампаніі Ігара Маслоўскага фактычна не сустрэлі на спартовым аб’екце ніводнага чалавека.

Аднак з адказу Цэнтрвыбаркама вынікае, што «на тэрыторыі Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай акругі №2 створаныя ўсе ўмовы для правядзення актыўнай агітацынай кампаніі». Такую выснову Ігар Маслоўскі лічыць звычайнай адпіскай, бо ў лісце за подпісам Лідзіі Ярмошынай няма адказу на канкрэтныя пытанні, якім чынам можна было ладзіць эфектыўную агітацыйную кампанію ў месцах, дзе няма людзей.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма