Салігорская пракуратура не задаволіла скаргу кандыдата
У пачатку мінулага тыдня экс-кандыдат у дэпутутаты па Салігорскай гарадской выбарчай акрузе №68 Віктар Малочка звярнуўся са скаргай у пракурартуру ды акруговую камісію. Палітык патрабаваў пераліку колькасці бюлетэняў па выбарчым ўчастку №15.
Павдоле былога кандыдата на дадзеным участку колькасць выбарцаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні 23 верасня, была штучна завышана ўчастковай камісіяй на 401 чалавека. У гэты дзень Віктар Малочка, а таксама яго давераная асоба Аляксандр Малочка асабіста прысутнічалі на дадзеным участку ў якасці назіральнікаў і вялі падлік выбарцаў. На думку спадара Віктара, такая нестыкоўка лічбаў магла здарыцца з-за ўнясення ў спісы “прагаласаваўшых” выбарцаў грамадзян, якія з’ехалі ў іншыя гарады на вучобу ці ў камадзіроўку.
- Для атрымання гэткіх звесткаў члены камісіяў на нашых вачах апытвалі выбарцаў, даведваліся, дзе знаходзяцца іх родныя. Па-другое, колькасць тых, хто прагаласаваў, магла быць наўпрост завышаная праз штучнае вывядзенне працэнтаў “прызначанаму” кандыдату, - кажа Віктар Малочка. - У сваёй заяве я патрабаваў правядзення праверкі па дадзеных фактах шляхам элементарнага пераліку бюлетэняў і параўнання іх са спісам выбарцаў.
Аналагічную заяву ў Салігорскую пракуратуру ды ў Салігорскую акруговую камісію №68 накіраваў і Аляксандр Малочка.
Паводле пракурора Салігорскага раёна В.І. Бельчына, па дадзеных фактах была праведзена адмысловая праверка. Падчас праверкі “аглядаліся дакументы, апытваліся прадстаўнікі з ліку назіральнікаў і членаў участковай выбарчай камісіі №15”. Зрэшты, адзначнаны ў скаргах факт удзелу ў галасаванні меншай колькасці выбарцаў, чым па дадзеных участковай выбарчай камісіі, “не знайшоў належнага пацверджання” і з гэтай прычыны меры пракурорскага рэагавання не ўжываліся.
Неабгрунтаванымі
скаргі Віктара і Аляксандра Малочкі палічыла і акруговая выбарчая
камісія.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма