Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Чарговы суд па справе назіральніка Гоўшы адбудзецца 4 кастрычніка

  • Праваабаронца Сяргей Гоўша (Баранавічы)
    Праваабаронца Сяргей Гоўша (Баранавічы)

Праваабаронца Сяргей Гоўша атрымаў позву ў Брэсцкі абласны суд, які 4 кастрычніка будзе разглядаць яго адміністратыўную справу аб парушэнні арт.17.1 (“дробнае хуліганства”) КаАП.

Раней мы паведамлялі, што 21 жніўня суддзя Баранавіцкага гарадскога суда Васіль Петрыў прызнаў Сяргея Гоўшу вінаватым у парушэнні арт.17.1 КаАП (быццам бы Сяргей Гоўша брыдкаслоўвіў на адрас сяброў акруговай выбарчай камісіі № 5) і прызначыў яму штраф у памеры 15 базавых адзінак (1 млн. 500 тыс. руб.).

Праваабаронца не пагадзіўся з такім рашэннем і напісаў скаргу ў Брэсцкі абласны суд на неаб’ектыўны разгляд яго адміністратыўнай справы. Сяргей Гоўша паведамляе ў сваёй скарзе, што суддзя Васіль Петрыў адмовіўся зрабіць лінгвістычную і фонаскапічную экспертызу дыктафоннага запісу размовы Сяргея Гоўшы і сяброй АВК № 5, дзе не чуваць ніякага брыдкаслоў’я. Таму праваабаронца сам звярнуўся ў Цэнтр судовых экспертыз і крыміналістыкі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і атрымаў ад гэтай дзяржаўнай установы адпаведны дакумент. Ёе напісаў дадатковую заяву ў Брэсцкі абласны суд, дзе хадайнічае прыкласці гэтую экспертызу да яго адміністратыўнай справы, разгледзець яе і прыняць 4 кастрычніка аб’ектыўнае рашэнне. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма