Барысаў: назіральнік прапанаваў пракурору завесці на яго крымінальную справу за ілжывы данос
Назіральнік ад кампаніі «За справядлівыя выбары» Васіль Лапацін, які прысутнічаў увесь дзень на ўчастку № 25 Барысаўскай гарадской выбарчай акругі № 62, напісаў заяву ў пракуратуру Барысаўскага раёна.
Сутнасць яго прэтэнзій да ўчастковай камісіі такая: пасля заканчэння галасавання 23 верасня камісія не дала яму магчымасць азнаёміцца з выніковым пратаколам, таксама не была прадастаўлена магчымасць зрабіць копію гэтага пратаколу, акрамя таго, па падліках назіральніка, на ўчастку прагаласавала 707 чалавек, камісія жа «вывела» лічбу 770, забяспечыўшы такім чынам яўку больш за 50 адсоткаў.
У сваёй заяве ў пракуратуру Барысаўскага раёна, якую Лобаў адправіў 1 кастрычніка, назіральнік просіць даць прававую ацэнку дзеянням камісіі, правесці праверку спісаў выбаршчыкаў на прадмет выяўлення фальшывых подпісаў. У заяве ўтрымліваецца таксама просьба прыцягнуць да крымінальнай адказнасці старшыню ўчастковай камісіі № 25 Барысаўскай гарадской выбарчай акругі № 25 Анатоля Кучко да крымінальнай адказнасці ў адпаведнасці з артыкулам 192 КК РБ «Парушэнне заканадаўства аб выбарах, рэферэндуме, аб адклiканнi дэпутата ...».
Васіль Лапацін ўпэўнены, што стаў сведкам парушэнняў, настолькі, што ў заключэнне прапануе пракурорам, у выпадку непацвярджэння яго дадзеных, завесці на яго крымінальную справу па арт.400 КК РБ «Ілжывы данос».
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма