Больш за палову чытачоў “Intex-press” прынцыпова праігнаравалі выбары
Баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press” праводзіць на ўласным сайце апытанне чытачоў: “Ці галасавалі вы на адбыўшыхся парламенцкіх выбарах?”
Амаль 54% чытачоў папулярнага ў горадзе сайта адказалі, што яны прынцыпова не хадзілі на гэтыя выбары, а яшчэ 21% паведамілі, што 23 верасня ў іх былі больш важныя справы. Толькі 14 % наведвальнікаў сайта газеты “Intex-press”, якія паўдзельнічалі ў апытанні, адзначылі, што галасавалі ў асноўны дзень выбараў 23 верасня. Яшчэ 11% пазначылі, што галасавалі, але датэрмінова.
На 2 кастрычніка ў апытанні прынялі ўдзел 534 чалавекі.
Апытанне працягваецца.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма