Брэст: экс-кандыдат падае ў суд на дзяржаўную газету
Былы кандыдат у дэпутаты па Брэсцкай-Памежнай выбарчай акрузе №4 Анатоль Новік, які вылучаўся ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, мае намер прыцягнуць да адказнасці раённую газету “Заря над Бугом” - за паклёп.
Па словах Анатоля Новіка, на інтэрнэт-старонцы дзяржаўнай “раёнкі” побач з ягонай перадвыбарчай праграмай быў змешчаны зняважлівы ў адносінах да кандыдата ў дэпутаты каментар. “Усе прыведзеныя там факты не адпавядаюць рэчаіснасці, - заўважае Новік. – Аднак гэта ўжо сталася нейкай традыцыяй: як толькі пачынаецца выбарчая кампанія, у якой я прымаю ўдзел, з’яўляюцца ганебныя чуткі нібыта пра маю судзімасць і амаральныя паводзіны. І гэтыя чуткі зараз ужо распаўсюджаны з дапамогай дзяржаўнага выдання, якое і раней змяшчала зняважлівыя артыкулы пра мяне. Таму я і вырашыў змагацца з паклёпам у свой адрас”.
Сябра партыі “Справядлівы свет” кажа, што ў заяве ў суд гаворка ідзе пра кампенсацыю маральнай шкоды.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма