Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

ЦВК на ўсе скаргі гомельскіх назіральнікаў дасылае аднолькавыя адказы

У Гомелі назіральнікі на выбарах, якія напісалі ў акруговыя камісіі і ЦВК шэраг скаргаў, атрымліваюць абсалютна аднолькавыя адказы.

Скаргі назіральнікаў у асноўным тычыліся фальсіфікацый з яўкай выбарцаў, якая завышалася ў сярэднім у два разы. Яны прасілі правесці паўторны падлік галасоў на розных участках.

Назіральнікі атрымалі аднолькавыя адказы з ЦВК, дзе напісана, што візуальны падлік галасоў не мае прававога значэння, паколькі такая працэдура не прадугледжана выбарчым заканадаўствам. І таму ЦВК не знайшла падставаў «для пастаноўкі пытання аб паўторным падліку галасоў». Акруговыя камісіі наогул адмовіліся разглядаць скаргі, матывуючы тым, што «ў паўнамоцтвы назіральніка не ўваходзіць функцыя паралельнага падліку галасоў».

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма