Гарадзенскай “вертыкалі” сорамна за выбары?
Характэрна, што адразу праз некалькі дзён пасля сканчэння выбараў у Палату прадстаўнікоў на некаторых сайтах гарадзенскіх раённых адміністрацый знікла ўся інфармацыя, датычная гэтай кампаніі.
Прыкладам, на афіцыйнай інтэрнэт-старонцы Адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Гародні ўжо не знайсці ні складу камісій, ні пераліку ўчасткаў. Рубрыка “Выбары” знікла – як карова языком злізала. А пашукавік на гэтай старонцы не працуе ўвогуле.
Можа, чыноўнікам стала сорамна за надзвычай “элегантна” праведзеныя выбары?
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Каментароў пакуль няма