Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

У ЦВК не зразумелі назіральніка?

  • Аляксандр Леаненка, бабруйскі сябра Беларускага Хельсінкскага камітэта
    Аляксандр Леаненка, бабруйскі сябра Беларускага Хельсінкскага камітэта

Яшчэ падчас выбараў бабруйскі назіральнік Аляксандр Леаненка, які працаваў на выбарчых участках № 22 і 23 Сельскай акругі, падаў скаргі ў АВК і ЦВК. Ён указаў на парушэнні ў размяшчэнні агітацыйных матэрыялаў, якія знаходзіліся ў памяшканні для галасавання. 

-У акруговай камісіі прызналі, што парушэнне ёсць, - кажа Аляксандр Леаненка. – У адказе за подпісам старшыні Святаслава Дашкоўскага гаварылася, што на выбарчым участку № 23 сапраўды у момант галасавання 22 верасня знаходзіўся агітацыйны плакат Алены Шамаль. І на маю заўвагу старшыня выбарчага ўчастка К. Лукашэвіч адрэагавала, і плакат быў зняты. Але ў ЦВК, відаць, не зразумелі беларускую мову, бо адбылася падмена паняткаў. Мне адказалі, што парушэнняў не знайшлі, бо плакат знаходзіўся на інфармацыйным стэндзе. А на тое, што стэнд гэты знаходзіўся ў памяшканні для галасавання, увагі не звярнулі.

Аляксандр Леаненка накіраваў у ЦВК яшчэ адзін ліст з просьбай больш пільна разабрацца ў гэтай сітуацыі.

- Сваім зваротам у Цэнтральную камісію я хацеў звярнуць увагу на парушэнні, якія мелі месца на многіх участках Сельскай акругі, але пэўнага адказу не атрымаў. Напісаў, што падобныя адпіскі з ЦВК не могуць садзейнічаць умацаванню асноватворных прынцыпаў выбарчага працэса дэмакратыі, справядлівасці, празрыстасці, і падрываюць давер не толькі у назіральнікаў, у тым ліку міжнародных, але і ў выбаршчыкаў.

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма