Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Бабруйск: ЦВК выбачылася перад назіральнікам

Бабруйскі сябра БХК Аляксандр Леаненка атрымаў адказ на свой ліст, дасланы на днях у ЦВК. Нагадаем, што ў ім назіральнік прасіў больш пільна разабрацца са сваёй скаргай наконт агітацыйных матэрыялаў у памяшканні для галасавання

-Сёння атрымаў адказ з ЦВК, у ім напісана “прыносім прабачэнні за неналежны разгляд вашага звароту”. Тлумачаць гэта тым, што мой ліст прыняў некампетэнтны супрацоўнік. Таксама мне паведамілі, што скарга мая не будзе разглядацца паўторна менавіта ў ЦВК, бо я ўжо атрымаў на яе адказ з Сельскай акруговай камісіі, - расказаў Аляксандр Леаненка.  

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма