Орша: Назіральнікі падалі заяву ў Следчы камітэт
Мікалай Дзямідаў і Яўген Анішчанка, каардынатары кампаніі назірання
«За справядлівыя выбары - 2012», якія ажыццяўлял назіранне за ходам галасавання
на ўчастках акругаў № № 26 і 27, выявілі шэраг парушэнняў Выбарчага кодэкса Рэспублікі
Беларусь.
Пра гэта паведамілі ў Аршанскі следчы камітэт, накіраваўшы заяву аб парушэнні артыкула
54 Выбарчага кодэкса «Галасаванне па месцы знаходжання выбаршчыка, удзельніка рэферэндуму
на выбарах, рэферэндуме». У заяве гаворыцца, што на ўчастках № № 18,26,33 выяўленыя
факты, калі ў спісах выбаршчыкаў, якія пажадалі прагаласаваць дома, была адна
лічба, а пры ўскрыцці скрынь бюлетэняў аказвалася іншая, у некалькі разоў большая.
Такія парушэнні, здзейсненыя асобамі, якія ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы і правядзенні
выбараў, або якія ўваходзяць у склад выбарчых камісій, або службовымі асобамі дзяржаўных
органаў, прадугледжваюць пакаранне па артыкуле 192 КК РБ у выглядзе штрафу, папраўчых
работ, абмежавання або пазбаўлення волі.
Каментароў пакуль няма