Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Журналістка з Брэста скардзіцца ў пракуратуру на акруговы выбаркам

  • Мілана Харытонава, фотакарэспандэнт
    Мілана Харытонава, фотакарэспандэнт

Фотакарэспандэнт газеты "Брестский курьер" Мілана Харытонава падала заяву да кіраўніцтва Брэсцкай-Заходняй выбарчай акругі №1 яшчэ 20 верасня. Незалежную журналістку не задаволіла тое, што падчас датэрміновага галасавання ёй перашкодзілі выконваць прафесійныя абавязкі. На выбарчым участку №44 ёй забаранілі запісваць інтэрв'ю з адным з выбарцаў. Свае дзеянні прадстаўнікі камісіі растлумачылі тым, што нібыта фатограф мусіць займацца толькі здымкамі і ў ніякім разе не запісваць людзей на дыктафон.

Амаль праз месяц Харытонава даведалася, што акруговая камісія прыпыніла сваё існаванне 18 кастрычніка. Адказ на яе скаргу  так і не быў атрыманы.

Мілана Харытонава: "Я лічу: тое, што акруговая камісія пакінула мяне без адказу — гэта не нейкая памылка, а зроблена было наўмысна. Мне вядома, што іншым маім калегам яны адказвалі. У маім выпадку яны чакалі-чакалі, пакуль не выйшлі ўсе тэрміны і іх расфармавалі. І што атрымліваецца? Цяпер яны мне адказаць не могуць! Парушылі закон “Аб звароце грамадзян” і мае правы на атрыманне інфармацыі і будуць надалей намагацца ад гэтага сысці".

Цяпер даць прававую ацэнку дзеянням старшыні акруговай каміcіі журналістка патрабуе ў брэсцкай пракуратуры, паведамляе "Еўрарадыё".

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма