Брэст: былы кандыдат у дэпутаты не задаволены судовым рашэннем і высновамі пракуратуры
Амаль адчасова экс-кандытат у дэпутаты па Брэсцкай-Заходняй выбарчай акруге №1 Аляксандр Мельнік атрымаў адказы на свае скаргі, які тычыліся парушэнняў Выбарчага кодэксу падчас падліку галасоў у гарадской лякарні.
З суду Ленінскага раёну Брэста прыйшло паведамленне пра тое, што гэтая ўстанова не будзе разглядаць згаданую справу, але ў лісце не паведамляцца, на якіх падставах суд не хоча распачынаць працэс.
Адказ з мясцовай пракуратуры таксама несуцяшальны для Мельніка, бо і гэты орган паведаміў, што не мае намеру заводзіць адміністратыўную справу па выкладзеных экс-кандыдатам фактах парушэнняў у дзень галасавання.
Аляксандр Мельнік лічыць адмовы нематываванымі і збіраецца абскардзіць іх у Брэсцкім абласным судзе.
Каментароў пакуль няма