Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Брэст: міліцыя знайшла асобу, якая здзейсніла паклёп на апазіцыйнага кандыдата ў дэпутаты

Былы вылучэнец ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” па Брэсцкай-Памежнай акрузе №4 Анатоль Новік атрымаў адказ на сваю заяву ў міліцыю наконт распаўсюду зняважлівых звестак пра яго на інтэрнэт-старонцы дзяржаўнай раённай газеты “Заря над Бугом”.

Паклёпніцкі каментар пра Новіка быў змешчаны падчас агітацыйнай кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў побач з перадвыбарчай праграмай вылучэнца ад партыі “Справядлівы свет”. Анатоль Новік звярнуўся ў праваахоўныя органы, каб тыя правялі праверку па гэтаму факту.

З ліста, які Новік атрымаў з Брэсцкага РАУС, вынікае, што супрацоўнікі міліцыіі знайшлі аўтара, які пакінуў каментар на інтэрнэт-старонцы дзяржаўнага выдання (гэта была мясцовая жыхарка Ларыса Мельянюк). Міліцыянты правялі разбіральніцтва, у выніку якога падцвердзілася, што прыведзеныя ёй дадзеныя ў адносінах да Анатоля Новіка не адпавядаюць рэчаіснасці.

Па выніках праверкі быў складзены адміністратыўны пратакол, аднак сябра партыі “Справядлівы свет” мае намер звярнуцца ў суд, как патрабаваць кампенсацыю нанесенай маральнай шкоды.

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма