Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Рагачоў: працягваецца ціск на Дзяніса Дашкевіча

  • Дзяніс Дашкевіч
    Дзяніс Дашкевіч

Падатковая інспекцыя працягвае аказваць ціск на дэмакратычнага актывіста з Рагачова Дзяніса Дашкевіча, які раней спрабаваў вылучыцца ў якасці кандыдата ў дэпутаты на парламенцкіх выбарах-2012. На гэты раз Дашкевіча абавязалі заплаціць падатак у памеры 600 тысяч рублёў.

–Цікава, што Рагачоўскі райвыканкам ліквідаваў маю прадпрымальніцкую дзейнасць яшчэ ў канцы траўня гэтага года, а падатак мне прапанавалі заплаціць за жнівень. Больш за тое, супрацоўніца падатковай інспекцыі, якая прапанавала заплаціць падаткі, не прадстаўляючыся, патэлефанавала нават не мне асабіста, а маёй жонцы.

Сам Дашкевіч спрабаваў узяць тлумачэнні ў падатковых інспектараў, але так і не змог дамагчыся праўды.

–Крыху раней, калі мяне і майго паплечніка Юрыя Брэля выклікалі ў падатковую, нам стала вядома, што падатковая ўзяла мяне ў абарот па указцы мясцовага КДБ, – кажа Дашкевіч.

Нагадаем, пасля адмовы ў рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты па Рагачоўскай выбарчай акрузе Дзяніса Дашкевіча разам з паплечнікамі выклікалі ў мясцовы аддзел КДБ, дзе папярэдзілі, што ў актывіста могуць узнікнуць праблемы з падаткамі. Пазней Дашкевіча аштрафавалі за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць на 18 мільёнаў рублей.

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма