Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Сайт Слонімскага райвыканкама ігнаруе новага дэпутата?

  • Ала Сопікава
    Ала Сопікава

Ужо даўно прайшлі выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а на сайце Слонімскага райвыканкама застаецца інфармацыя пра ранейшага дэпутата Мечыслава Касцюка – былога намесніка старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце, фінансах і падатковай палітыцы.

Цікава, гэта Слонімскі райвыканкам не жадае новага дэпутата, альбо спадар Касцюк не хоча саступаць месца новаму дэпутату Але Сопікавай? У любым выпадку, калі сёння выбаршчыкі пажадаюць сустрэцца з дэпутатам Алай Сопікавай – знайсці яе будзе цяжка.

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма