Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Жлобінская міліцыя не стала ўзбуджаць адміністрацыйную справу ў дачыненні да сябра “Справядлівага свету”

Канфлікт паміж сябрам партыі “Справядлівы свет” Ілонай Ткачовай і выбаршчыкам Бабаньковым вычарпаны: жлобінская міліцыя не знайшла падставаў для ўзбуджэння адміністрацыйнай справы.

–Паколькі я не з’явілася ў мясцовы РАУС, міліцыянты самі прыйшлі да мяне на гутарку, – кажа спадарыня Ткачова. – Яны ўзялі ў мяне тлумачынні, і на гэтым справа скончылася. Як я разумею, нават адміністрацыйная справа не была ўзбуджана, таму што ніякіх тлумачэнняў на гэты конт я не атрымала.

Нагадаем, пасля выбараў жлобінская міліцыя праводзіла праверку па факту канфліктнай сітуацыі паміж назіральніцай Ілонай Ткачовай і выбаршчыкам Бабаньковым, які прагаласаваў на адным з участкаў за сябе і сваю жонку. Ткачова здолела зафіксаваць гэтае парушэнне, але Бабанькоў звярнуўся у міліцыю, паскардзіўшыся на тое, што назіральніца вырвала з ягоных рук бюлетэні.

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма