Орша: суд задаволіў скаргу назіральнікаў за выбарамі
Амаль неверагодная па цяперашніх часах падзея адбылася днямі ў судзе Аршанскага раёна і горада Оршы: задаволена скарга партыйных назіральнікаў на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па фактах аб фальсіфікацыі выбараў у Палату прадстаўнікоў. Справа адпраўлена на дадатковае расследаванне.
Нагадаем, што праваабаронцы накіравалі ў ГАУС заяву, у якой гаварылася, што на ўчастках № № 18,26,33 ў горадзе Орша былі выяўленыя факты, калі ў спісах выбаршчыкаў, якія пажадалі прагаласаваць дома, была адна лічба, а пры ўскрыцці скрынь бюлетэняў аказвалася іншая, у некалькі разоў большая. Міліцыя адмовіла партыйным назіральнікам ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, таму скарга на дзеянні ГАУС была пададзеная ў суд.
Разгледзеўшы справу, суддзя Пётр Падгол задаволіў скаргу, справа адпраўлена на дадатковае расследаванне па сутнасці парушэнняў, названых ў заяве.
Пракурор Аршанскай гарадзкой пракуратуры Вікторыя Корсак падтрымала патрабаванні, якія змяшчаюцца ў скарзе.
Каментароў пакуль няма