“Вынікі незалежнага назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў 2012 года” накіраваныя ў кампетэнтныя ўстановы
Каля 200 асобнікаў выдання "Вынікі незалежнага назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў пятага склікання 23 верасьня 2012 года", былі разасланыя актывістамі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” у дзяржаўныя установы, бібліятэкі, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, амбасадам, і ўсім тым, каго цікавяць ацэнкі выбарчага заканадаўства і высновы назіральнікаў пад час выбараў ў Палату прадстаўнікоў 2012 года.
Гэтае выданне – галоўны вынік незалежнага назірання за выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі 2012 года, якое ажыццяўлялася назіральнікамі з Беларускага Хельсінскага камітэту і Праваабарончага цэнтру “Вясна” ў межах кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. Кніга змяшчае шматлікія фотаматэрыялы, дадаткі і падрыхтаваная на падставе справаздач доўгатэрміновых і кароткатэрміновых назіральнікаў.
Чытаць цалкам: "Вынікі незалежнага назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў пятага склікання 23 верасьня 2012 года".
Каментароў пакуль няма