Прэс-служба Федэрацыі прафсаюзаў заявіла пра тое, што вылучае ў назіральнікі за парламенцкімі выбарамі 496 сябраў арганізацыі. Яшчэ больш сябраў прадставяць “Белая русь” і БРСМ. Агулам у Беларусі акрэдытавана 3 690 назіральнікаў.
6 верасня назіральнік Сяргей Гоўша накіраваў у УУС Брэсцкага аблвыканкама скаргу на дзеянні Баранавіцкага ГАУС. Ён паведамляе, што cупрацоўнікі гарадской міліцыі ўхіліліся ад аб’ектыўнага і сумленнага разгляду справы аб фальсіфікацыі пратакола № 1 пасяджэння АВК № 5.
Па стане на 6 верасня на вуліцах Гомеля пакуль не з'явілася агітацыйная прадукцыя кандыдатаў у дэпутаты, няма абвестак пра сустрэчы кандыдатаў з выбарцамі. Акруговыя камісіі таксама не даюць адказу, дзе і калі будуць сустракацца кандыдаты з электаратам.
Грамадскаму акывісту з Брэста Віталю Каўшу прад’яўлена абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства па арт. 371-1 частка 2 Крымінальнага кодэкса – арганізацыя нелегальнай міграцыі. Пакаранне па гэтаму артыкулу – зняволенне да сямі гадоў. Юрыст-праваабаронца Раман Кісляк метад затрымання Віталя Каўша прыраўнівае да гвалтоўнага знікнення.
Замест дэбатаў увечары 5 верасня паказалі паўгадзінную праграму, прысвечаную памяці пра загінулых у Вялікай Айчыннай вайне. Потым трансляваўся запіс дэбатаў кандыдатаў па Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе №18. Дэбаты дэпутатаў па Віцебскай-Горкаўскай выбарчай акрузе №17 так і не паказалі.
Некалькі дзён таму супрацоўнікі ДПС правялі ператрус у машыне, дзе ехаў спадар Гаўруцікаў, і забралі кампутарныя дыскі, "Народную праграму" і папку з дакументамі. Пасля скаргі ў пракуратуру спадара Гаўруцікава запрасілі ў Першамайскі РАУС, вярнулі рэчы і запэўнілі, што ідзе пракурорская праверка законнасці дзеянняў тых, хто праводзіў затрыманне машыны.
На інфармацыйных стэндах Рэчыцы з’явіліся першыя агітацыйныя плакаты па выбарах у Палату прадстаўнікоў, і належаць яны толькі аднаму з тутэйшых кандыдатаў у дэпутаты. Агітацыйных пікетаў пакуль не відаць. Між тым, з пачатку агітацыйнага перыяду прайшло ўжо 2 тыдні.
У панядзелак, 3 верасня, двое людзей у цывільным з’явіліся дадому да магілёўскага актывіста Уладзіміра Трызунова, аднак не засталі яго дома. Невядомыя не прадставіліся, аднак пачалі дапытваць брата і бацьку актывіста. Уладзімір Трызуноў, працуючы звычайным грузчыкам на хлебзаводзе №4, сфатаграфаваў і выклаў у інтэрнэт фотаздымкі расталага маргарыну.
На паседжанні суда прысутнічаў старшыня акруговай камісіі Барысаўскай сельскай выбарчай акругі № 63 Леанід Навіцкі. «Пасля паседжання мы размаўлялі з Навіцкім, - распавядае Васільеў. - Я сказаў яму, што мая перамога ў судзе была адзін да дзевяноста дзевяці. Ён засмяяўся і пагадзіўся».
Дэмакратычныя кандыдаты ад розных партый і рухаў лічаць, што існуючы пералік месцаў не дазваляе ў поўнай меры рэалізаваць правы кандыдатаў на сустрэчы з выбарцамі на сходах у зручнай для выбарцаў форме, якая прадугледжана артыкулам 45 Выбарчага кодэксу.