“Все выступившие на собрании говорили об Александре Полейчуке много добрых слов, благодарили за созданные условия труда и достойную зарплату, за то, что радеет за людей, что многое сделал для повышения их благосостояния. Землеробы выражали надежду, что и с трибуны высшего законодательного органа страны..."
Віктар Валюшыцкі ў сваім службовым памяшканіі зладзіў некалькі сустрэч для асобаў, што прызнаныя адказнымі за жылыя дамы ў мікрараёне Рэчыца. Падчас сустрэч было выказана патрабаванне ўсяляк садзейнічаць кампаніі па зборы подпісаў выбаршчыкаў - жыхароў мікрараёна для вылучэння дырэктара ЦУМа кандыдатам у дэпутаты.
З нечаканай перашкодай сутыкнуліся 6 жніўня зборшчыкі подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты па Гомельскай-Цэнтральнай акрузе Міхаіла Бязносенкі, актывіста грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!». Пікет адбываўся ў дазволеным месцы.
Цэнтральная камісія па выбарах агучыла вынікі вылучэння прадстаўнікоў ва ўчастковых выбарчыя камісіі. Актыўна сябе праяўляюць праўладныя Беларуская аграрная партыя, Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці.
Актывісту "Маладога фронту" Яўгену Гуцалаву не ўдалося аспрэчыць рашэнне суддзі Кастрычніцкага райсуду Іны Грабоўскай, якая прысудзіла хлопцу штраф памерам у 24 базавыя велічыні. Яго абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікетаванні за тое, што распаўсюджваў у Віцебску ўлёткі з заклікам да байкоту выбараў.
А вось актыўнасць у кампаніі "Гавары праўду" для старшыні Глыбоцкай раённай арганізацыі Партыі БНФ Яраслава Берніковіча прывяла да цалкам супрацьлеглага выніку. Партыйны з'езд большасцю галасоў адмовіў яму ў вылучэнні кандыдатам ад Партыі БНФ менавіта за актыўны ўдзел у гэтай кампаніі.
4 жніўня жыхары Бярозы ў шматлікіх месцах пабачылі ўлёткі з заклікамі да байкоту. У паштовых скрыньках бярозаўчан таксама з’явіліся ўлёткі пад назвай “БАЙКОТ такой уладзе!” і газеты “Выбар”. Як паведамілі актывісты, невялікая колькасць улётак была раздадзена жыхарам Пружан і Івацэвічаў.
З боку ўладаў на асобных кандыдатаў у дэпутаты, сябраў ініцыятыўных груп і назіральнікаў аказваецца ціск. Зафіксаваны перашкоды ініцыятыўным групам дэмакратычных кандыдатаў з боку афіцыйных асоб, а таксама выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу ў падтрымку праўладных кандыдатаў.
Два пікеты па збору подпісаў у падтрымку дзеючага дэпутата ПП НС Зінаіды Мандроўскай правялі сябры яе ініцыятыўнай групы. Уважлівыя пінчукі адразу ж заўважылі, што на стале, які выкарыстоўваўся на пікеце, стаіць перавернуты дзяржаўны сцяг Беларусі.
Нейтральны матэрыял выклікаў незразумелую буру эмоцыяў у каментарах пад артыкулам. Невядомыя “тролі” за кароткі час пакінулі больш за 80 каментароў, у якіх вылілі тоны бруду на кандыдата ад БНФ. Акрамя таго, на імя Аляксандра Рамановіча зарэгістравана адмысловая старонка ў “Фэйсбуку”, на якой выкладзеныя кампраметуючыя яго фотаздымкі.
5 жніўня кіраўнік штаба Солапа Юлія Балакір правяла пікет каля ўнівермага «Слуцк». Да збору подпісаў у сваю падтрымку падключыўся Аляксандр Солап і ... плюшавы медзведзяня - як сімвал салідарнасці з арыштаваным журналістам Антонам Сурапіным.